Валерыя Шкода Актуалізуе традыцыю саламяных павукоў у выглядзе завушніц, цацак на ялінкі і хатняга дэкору Год таму, на Каляды у лагеры бежанцаў з Украіны ў Валерыі нарадзіліся папяровыя павучкі і выцягнулі яе з зацяжной дэпрэсіі і вялікай хваробы. Яна з дзецьмі ў эміграцыі ўжо тры гады. Яе павукі разляцеліся па ўсім свеце, і Валерыя марыць таксама вандраваць, як яны. Валерыя правядзе свой занятак 14 студзеня. Падзякаваць яе данатам можна будзе па Бліку +48733378748, pay pal @valeryshkoda. А на старонцы ў інстаграме lelechka_rudik - прыдбаць яе творы. |
Ірына Новік Журналістка, рэдактарка, але найперш - беларуска. Традыцыйнымі рамёствамі Ірына захапляецца ад дзяцінства. Многае з таго, што ўмелі рабіць беларускія жанчыны таксама ўмее - шые, вяжа, вышывае, лямцуе, робіць лялек, спрабуе асвойваць кераміку і ткацтва. З саломай пачала працаваць толькі летась. Бо проста ў сэрцайка пацэлілі беларускія павукі. Спыняцца не збіраецца: "Ручная праца - гэта мая медытацыя, псіхатэрапія і проста асалода". Ірына правядзе свой занятак 13 студзеня. Ірына вядзе свой канал "Цёця Іра", дзе распавядае і паказвае, якія традыцыйныя беларускія дзівосы можна зрабіць сваімі рукамі. |
Набыць салому
Запісаныя заняткі
Цікавае пра традыцыю
Сюжэт пра павукоў ў Веткаўскім музеі
Пра зорку і сакральнасць сімвалаў
Артыкулы пра саломапляценне
На Віцебшчыне захавалася ўнікальная тэхніка пляцення